Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы.

Дата: 21 февраля 2020 в 15:56, Обновлено 23 февраля 2020 в 16:28
239 просмотров

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў

Ты выткана, дзiўная родная мова
Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Актыўны ўдзел у святкаванні прымаюць і нашы маленькія беларусы. Чытанне і расказванне беларускіх народных казак, тлумачэнне прыказак і прымавак, беларускія народныя гульні, падарожжа па старонках дзіцячых часопісаў на роднай мове – гэта толькі невялікая частка з шэрагу тых мерапрыемстваў, якія ўвайшлі ў праграму святочнага дня. З заклікам размаўляць на роднай мове звярнуліся педагогі ўстановы і выхаванцы і да бацькоў, размясціўшы святочныя плакаты, паштоўкі і запрашэнні на стэндах і ў бацькоўскіх кутках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.