Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Направление деятельности

Дата: 5 апреля 2021 в 11:10, Обновлено 5 апреля 2021 в 11:31

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі  важнай ступенню ў   выхаванні нацыянальнай самасвядомасці  дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца  перадумовы якасцей чалавека - грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці  падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу.

Таму асноўным накірункам дзейнасці ўстановы на працягу доўгага часу з'яўляецца выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту праз народныя  і каляндарныя святы і абрады.

Традыцыйным з'яўляецца святкаванне Калядаў, Гукання вясны, Велікодныя святы, Свята ўраджаю і многія іншыя, якія дапамагаюць далучэнню  да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей культуры. 

Патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў.   Разумеючы актуальнасць гэтай праблемы на сучасным этапе,  педагогі нашай дашкольнай установы лічаць, што фарміраванне асобы дзіцяці немагчыма без фарміравання ўсведамлення сваей этнічнай прыналежнасці  да культуры народа.

Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромяцца на ёй размаўляць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.