Дзякуючы вялікаму аб'ёму рамонтных работ, якія праводзіліся ў рамках праграмы «Адраджэнне і развіццё вёскі», будынак і памяшканні дзіцячага ясляў-сада набылі сучаснае аблічча і, адпаведна, палепшыліся ўмовы знаходжання дзяцей і персаналу.
Для арганізацыі аптымальнай жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы і рэсурсы. Маюцца спартыўная і музычная зала (сумешчаныя), гульнятэка, басейн, спартыўная пляцоўка, спартыўныя куткі ў групах.
У яслях-садзе функцыянуе 2 рознаўзроставыя групы, забяспечаныя мэбляй згодна ўзроставым паказчыкам, гульнявым абсталяваннем.
Адукацыйны працэс ажыццяўляюць тры выхавальніка дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі і пры выкарыстанні праграм беларускіх аўтараў Жытко І.У., Старжынскай Н.С., Дубінінай Д.М., Давідовіч А.Л., Пашко Д.Л., Смолер А.І., і інш.
Навучанне вядзецца на беларускай мове.
Традыцыйнымі ва ўстанове з'яўляюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, Дню абаронца Айчыны, 8 Сакавіка, Новага года, удзел у акцыях, выпускныя ранішнікі.