Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 сакавіка – Міжнародны дзень лясоў.

Дата: 21 марта 2022 в 17:21, Обновлено 21 марта 2022 в 17:34
110 просмотров

Лясы – гэта лёгкія планеты Зямля. Ад іх аб'ёму і стану шмат у чым залежыць тое, якім паветрам дыхаюць людзі. Акрамя таго, лес – крыніца невычэрпных багаццяў, ён корміць, апранае, сагравае і лечыць.

Да Міжнароднага дню лесу ў дашкольнай установе прайшла акцыя “Беражыце лес”. У акцыі прынялі ўдзел выхаванцы, іх бацькі і выхавацелі. Дзеці адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны “Паступай у прыродзе так, як падкажа гэты знак”, праводзіліся гутаркі “Навошта людзі пілуюць дрэвы?”, “Лес у жыцці чалавека”, “Правілы паводзін у лесе”. Для бацькоў была выстаўлена кансультацыя “Небяспека ўзнікнення пажару ў лесе”. На занятку па выяўленчаму мастацтву дзеці малявалі бярозы, кветкі, птушак. У іх атрымаўся сапраўдны бярозавы гай, у якім хочацца прагуляцца, паслухаць спевы птушак. У выніку выхаванцы даведаліся шмат новага і цікавага аб лесе, аб яго значэнні ў прыродзе і жыцці чалавека.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.