Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускія народныя гульні.

Дата: 6 января 2022 в 17:34, Обновлено 25 января 2022 в 10:52
135 просмотров

Гульнявы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.

        Цяжка сабе ўявіць дзяцінства без гульняў, вясёлых, шумных, нярэдка з песнямі, лічылкамі, загадкамі. Радасць руху спалучаецца з духоўным узбагачэннем дзяцей. У іх фарміруецца ўстойлівае, зацікаўленае, паважлівае стаўленне да культуры роднай краіны. Назіраючы за дзецьмі, я заўважыла, што яны сталі ведаць больш беларускіх народных гульняў, узрасла цікавасць да іх. Дашкольнікі сталі з задавальненнем гуляць у такія гульні. Праз народныя гульні “Шэры кот”, “Мароз”, “Браднік”, “Маша”, “Агароднік” выхаванцы навучыліся выбіраць спосабы зносін з аднагодкамі і старэйшымі, паважаць працу, любіць родную мову. У час гульняў дзеці з задавальненнем выконвалі ролі персанажаў беларускага фальклору: агародніка, ката. Беларускія народныя гульні “Гарлачык”, “Іванка і Марылька”, “Лянок”, “Фарбы”, “Паляванне на лісаў” патрабуюць больш увагі да выканання правіл, бо толькі тады атрымаецца гульня.

        Важна, што ў працэсе гульні дзеці размаўляюць па-беларуску, а гэта спрыяе авалоданню роднай мовай. Дзякуючы народным гульням, у дзяцей фарміруюцца нормы паводзін, узоры адносін, маўленчая культура.       

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.