Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нельга забыць!

Дата: 8 мая 2021 в 18:04, Обновлено 14 мая 2021 в 11:51
176 просмотров

Адзін мудры настаўнік-франтавік аднойчы сказаў: «Дзеці! Запомніце! Як толькі вы забудзецеся гэтую вайну, так адразу чакайце новую! ». Таму апавяданні пра вайну для дзяцей так важныя, і тлумачыць дзіцяці гісторыю катастрофы сусветнага маштабу можна з самага ранняга ўзросту.

Дзяцей можна далучаць да вывучэння Вялікай Айчыннай вайны рознымі спосабамі: наведваць з дзіцем вечны агонь, алею славы, помнікі героям у сваім горадзе; хадзіць на парад Перамогі 9 мая; прасіць бабуль і дзядуляў, якія нарадзіліся ў ваенныя або пасляваенныя гады, распавесці пра свае ўспаміны з дзяцінства; паказваць ўзнагароды сваіх сваякоў у вайне, паказаць франтавыя лісты, фотакарткі, калі яны захаваліся; рабіць з дзецьмі вырабы да свята Перамогі для ранішніка ў дзіцячым садзе або для сваіх родных; чытаць кнігі пра вайну.

Таму мы імкнемся выкарыстаць усе магчымыя сродкі выхавання маленькіх грамадзян, якія зразумеюць, запомняць, зберагуць. Да Дня Перамогі ва ўстанове падрыхтаваны выставы дзіцячых малюнкаў і тэматычных вырабаў, выставы літаратурных твораў і ілюстратыўных матэрыялаў "Ваенная тэхніка", аформлены фотазоны. 

Выхаванцы рознаўзроставай групы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў рамках марафона Памяці "Полымя Пабеды", неаднаразова наведалі помнік загінуўшым у Новадзявяткавічах. 

Педагагічны калектыў установы і надалей будзе рабіць усе магчымае, каб падрастаючае пакаленне ведала, што такое вайна толькі з гістарычных нарысаў, фільмаў і літаратурных крыніц.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.