Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Лёгкі хлеб

Дата: 14 апреля 2021 в 11:52, Обновлено 3 мая 2021 в 12:49
250 просмотров

Адным з важных шляхоў творчага пазнання рэчаіснасці дзецьмі дашкольнага ўзросту з'яўляецца казка. Народныя казкі — найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з'явамі. Казка ўзнаўляе даўно забыты час і падзеі, страчаныя ў памяці народа, своеасаблівы каларыт часу і жыцця. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.

Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім сваім паэтычным ладам яна вучыць разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае і нізкае, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае. Яна садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, суперажыванне, сардэчная чуласць да чалавечага гора, пакут. Яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх марыць, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здольнасці.

Так на занятку па азнаямленню з казкай "Лёгкі хлеб" нашы выхаванцы не толькі ўпэўніліся, што лёгкага хлеба на самай справе не бывае, але і самі паспрабавалі стварыць найсмачнейшыя і найдаражэйшыя пачастункі - духмяныя піражкі і булачкі!

Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.