Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цуд на акне

Дата: 19 марта 2021 в 14:29, Обновлено 22 марта 2021 в 10:21
Автор: Кулак Н. Г.
135 просмотров

Пасадзілі агарод,
Будзем разам даглядаць,
Будзем разам паліваць,
Будзем за ўсходамі,
Дружна назіраць!

           

            У канцы зімы, у лютым, у нашай групе з’явіўся агарод на акне. Усе працавалі з вялікім задавальненнем: бацькі дапамаглі з зямлёй і насеннем, дзеці разам з выхавальнікам рыхтавалі ёмістасці для расады. Спачатку разглядвалі насенне (колер, форму, памер), затым карцінку расліны, якая з іх вырасце. І вось усе разам прыступілі да пасеву. Пасадзілі цыбулю, пасеялі агуркі, перац, пятрушку, кроп, радыску. Дзеці палівалі, з нецярпеннем чакалі і назіралі, калі паявяцца першыя ўсходы.

           Даглядалі за пасадкамі з задавальненнем, а інакш, і быць не магло! Дзень за днём набіралі яны сілу, раслі, радуючы дзяцей сваёй зелянінай. За акном яшчэ ляжыць снег, а ў нас ужо вясна. Вось прыйшоў час знімаць першы ўраджай. Цяпер кожны дзень на абед дзеці атрымліваюць зялёную цыбулю. Што можа быць смачней і карысней зеляніны, вырашчанай сваімі рукамі!

           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.