Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарыце кнігу з любоўю.

Дата: 16 февраля 2021 в 10:38, Обновлено 16 февраля 2021 в 15:09
Автор: Кулак Н. Г.
179 просмотров

14 лютага адзначаецца Міжнародны дзень дарэння кніг (International Book Giving Day), які аб'ядноўвае ўсіх, хто дорыць кнігі (у першую чаргу, вядома, дзецям і тым, у каго доступ да іх па той ці іншай прычыне абмежаваны), і тых, хто натхняе на дарэнне кніг іншых, выхоўваючы ў іх любоў да чытання.

     Цікава і незвычайна прайшоў гэты дзень у нашай установе дашкольнай адукацыі. Кожны выхаванец атрымаў патаемны падарунак, менавіта ім з’явілася кніга. Здзіўленню, захапленню, радасці і ўсмешкам не было мяжы. Затым дашкольнікі даведаліся аб гісторыі паходжання свята,  адкуль да нас прыйшла кніга, здейснілі завочнае падарожжа ў Нацыянальную бібліятэку нашай краіны.

     Сябры, кніга - гэта цэлы свет, дзіўны і чароўны. Чытаючы кнігі, дзеці вучацца шанаваць любоў да бліжняга, сяброўства, дабро. Вучацца ўзаемадапамозе і суперажыванню. Кніга дапамагае ім стаць Людзьмі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.