Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пад Новы год...

Дата: 22 декабря 2020 в 16:18, Обновлено 22 декабря 2020 в 23:39
105 просмотров

Ні адно свята на працягу года нельга назваць больш чароўным, чым навагодняе. Такое доўгачаканае, зіхатлівае, насычанае жаданнямі і надзеямі, яно нясе так многа радасці і цеплыні, нягледзячы на зімовую сцюжу. Асаблівае задавальненне прыносіць і падрыхтоўка да свята Новага года. Неад'емны атрыбут - ёлка - ззяе ўсімі колерамі вяселкі і ў нашай установе. А хутка будуць падведзены вынікі марафону-конкурсу "Упрыгожым елачку разам!"

Фама Ляшонак

 "Пад Новы год"

Кожны раз пад Новы год
Ладзяць ёлкі карагод, 
Потым разбягаюцца - 
З дзецьмі сустракаюцца. 

З белым снегам на галінках 
І да нас прыйшла ялінка, 
Мо сама, а мо прынёс 
Добры, шчодры Дзед Мароз. 

У яго святочным клунку 
Многа розных падарункаў. 
Гэта - радасці крыніца, 
Будзем разам весяліцца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.