Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сад пачуццяў.

Дата: 24 августа 2020 в 09:03, Обновлено 26 августа 2020 в 08:11
143 просмотра

Як усе мы ведаем, пяць чалавечых пачуццяў пералічаны і названы яшчэ Арыстоцелем. А калі гаворка ідзе пра сад пачуццяў, або так званы сэнсорны сад, варта задумацца, на які з органаў пачуццяў мы хацелі б уздзейнічаць у большай ступені.

Ствараючы “Сад пачуццяў” у дашкольнай установе мы імкнуліся выклікаць у выхаванцаў усю гаму пачуццяў, але, ўсведамляючы, што для дзяцей дашкольнага ўзросту адной з галоўных задач з’яўляецца развіцце мовы, якая цесна звязана з развіццем мелкай маторыкі, была безумоўна прадугледжана зона тактыльных пачуццяў. І мы вельмі задаволены, што яна з’явілася адной з любімых для нашых выхаванцаў. Яны не толькі прымалі ўдзел у яе стварэнні (збіралі шышкі, высаджвалі разам з выхавальнікамі расліны), але і з вялікім задавальненнем пасля прагулкі абавязкова навітваюцца сюды, каб дакрануцца да розных паверхняў і адчуць, мокрыя яны сення ці сухія, халодныя ці цеплыя, гладкія ці шурпатыя. Гэты “рытуал” стаў ужо амаль штодзенным. У цеплыя летнія дні зона можа выкарыстоўвацца, як “Дарожка здароўя” для хады басанож, якая з’яўляецца адной з мер прафілактыкі плоскаступневасці ў дзяцей.

Увогуле, радасна ўсведамляць, што жадаемы эфект дасягнуты: наш сэнсорны сад не толькі выклікае пачуцці, развіваючы эмацыянальную сферу дзяцей, але і прыносіць карысць здароўю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.