Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень абароны дзяцей

Дата: 2 июня 2020 в 11:34, Обновлено 2 июня 2020 в 11:46
Автор: Кулак Н. Г.
268 просмотров

Шчаслівыя і здаровыя дзеці сёння – гэта наша шчаслівая будучыня!

1 чэрвеня амаль ва ўсіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта не толькі адзін з самых радасных святаў для дзятвы, але і напамінак дарослым пра тое, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаянным клопаце і абароне і што дарослыя нясуць адказнасць за лёс нашай будучыні, справядлівай і паспяховай будучыні, для станаўлення гуманнага грамадства.

        Традыцыйна летні аздараўленчы перыяд у нашай ўстанове дашкольнай адукацыі  пачынаецца з святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей.  Шэраг цікавых мерапрыемстваў захапілі нашых выхаванцаў: выстава дзіцячых работ “Мы такія розныя, але найлепшыя сябры”, конкурс малюнкаў на асфальце “Краіна дзяцінства”,  пасадка кветак, забава “ У гасцях у казкі”, танцавальная праграма “Дыска-хвілінка”.

        Дзеці - наша будучыня! Клапаціцца пра іх кожны дзень, кожную гадзіну і кожную хвіліну - вось дэвіз педагогаў нашай  установы дашкольнай адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.