Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віншуем любых матуль і бабуль.

Дата: 4 марта 2022 в 17:36, Обновлено 11 марта 2022 в 13:49
Автор: Кулак Н. Г.
97 просмотров

Павіншуем мам сваіх,
Мам любімых, дарагіх.
Дружна шчасця пажадаем,
Дружна песьню заспяваем.
Вельмі рад, вельмі рад
Мам сустрэць дзіцячы сад.
(Артур Вольскі)

Наступіла доўгачаканая змена: люты на календары змяніўся першым вясновым месяцам - сакавіком. А гэта значыць, што ў пачатку сакавіка мы адзначаем самае вясновае, самае пяшчотнае, самае любімае, самае прыгожае і мілае свята - Міжнародны жаночы дзень.

   4 сакавіка ў нашай установе дашкольнай адукацыі па традыцыі прайшоў ранішнік, прысвечаны такому цудоўнаму святу. Вясёлыя песні і танцы, актыўныя гульні і конкурсы, з удзелам мам і бабуль, развесялілі дзяцей і дарослых.

І вядома, не абышлося і без падарункаў!  Выхаванцы падарылі мамам кветкі пасаджаныя і выгадаваныя сваімі рукамі, спецыяльна да свята.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.