Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Азбуку дарожную ведаць трэба кожнаму!

Дата: 13 сентября 2021 в 10:43, Обновлено 16 сентября 2021 в 22:01
98 просмотров

Традыцыйна на пачатку навучальнага года ва ўстанове прайшла сустрэча калектыву супрацоўнікаў і выхаванцаў з інспектарам дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага раёна.

З надыходам восені хутка карацеюць дні, змярканне надыходзіць з кожным днём раней. Таму адным з самых важных мерапрыемстваў па выхаванню бяспекі жыццядзейнасці застаюцца правілы дарожнага руху. На сустрэчы інспектара Ляўкевіча А.В. з калектывам ўстановы адбылася гаворка пра неабходнасць абазначэння сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак, пра карыстанне транспартнымі сродкамі і правілы паводзін пасажыраў у аўтобусе, пры пасадцы і высадцы. Сустрэча прайшла эмацыйна і актыўна. Некаторыя пытанні ўдакладнілі для сябе не толькі дзеці, але і дарослыя ўдзельнікі дарожнага руху.

Нельга пераацаніць каштоўнасць такіх сустрэч для захавання здароўя і бяспекі кожнага з нас. Таму мы шчыра падзякавалі нашаму госцю за карысную і важную гутарку.

Комментарии:
Комментариев пока нет.
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.