Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 25 февраля 2021 в 13:14, Обновлено 28 февраля 2021 в 23:19
156 просмотров

21 лютага ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Каб гэтага ніколі не здарылася, мы імкнемся ўжо змалку прывіваць сваім выхаванцам любоў да роднага слова, роднай гаворкі. 
Міжнародны дзень роднай мовы быў насычаны шматлікімі мерапрыемствамі, сярод якіх прывітанні і развітанні на роднай мове не толькі ў дзіцячым садку, але і з бацькамі, чытанне беларускіх кніг, гульні з беларускімі словамі, тлумачэнне сэнсу прыказак і прымавак. Дарэчы, да апошняга былі прыцягнуты і нашы бацькі. Мы ведаем, што поспех дасягаецца не адразу, але вялікая дарога ўшанавання роднай мовы пачынаецца з першага кроку. Давайце ісці па гэтай дарозе разам!
 
Комментарии:
Комментариев пока нет.
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.