Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пятрусь Броўка. 115 гадоў з дня нараджэння.

Дата: 25 июня 2020 в 09:09, Обновлено 9 июля 2020 в 00:12
228 просмотров

25 чэрвеня 2020 года адзначаецца 115 гадоў з дня нараджэння Пятруся Броўкі, Народнага паэта Беларусі,
грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, Заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

Перш за ўсё Пятрусь Броўка вядомы сваёй грамадзянскай і ваеннай лірыкай. Ранняя творчасць паэта мае шмат заклікаў і нават лозунгаў, пра што выразна сведчаць назвы зборнікаў яго паэзіі, якія выходзілі ў пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя: "Гады, як шторм", "Цэхавыя будні". 

У час вайны вершы Пятруся Броўкі сцвяржаюць непераможнасць беларускага народу - ён нават піша некалькі эпічных твораў, напоўненых патрыятычным пафасам.

Больш позняму перыяду творчасці паэта ўласцівы тонкі лірызм і замілаванне прыгажосцю роднай прыроды і беларускіх жанчын. Вершы Пятруся Броўкі пра каханне - гэта сапраўдная энцыклапедыя душы, з усімі яе трызненнямі і радасцю.

А ты ідзі!

Дарог у свеце многа,
А ты між іх сваю знайдзі.
Няхай нялёгкая дарога,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай цябе віхор збівае,
Няхай трывожна даль гудзіць,
Няхай сцяжынку замятае,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай звісаюць цемрай ночы,
А ты на зорку ўдаль глядзі
Няхай пясок і золь у вочы,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай, абы ты верыў прагна,
Няхай жуда, няхай адзін,
Няхай каменне, твань і багна...
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.